«Белавія» анансавала чарговую акцыю, яна пройдзе ў канцы лютага

Авіякампанія «Белавія» анансавала чарговую акцыю, яна пройдзе ў канцы лютага. Аб'яўленыя адмысловыя кошты на квіткі — 50 еўра плюс таксы і зборы.

000022_497806_big.jpg

На сайце «Белавія» паведамляецца, што акцыя стартуе ў 00.01 (па беларускім часе) у панядзелак, 27 лютага. Скончыцца яна 28 лютага ў 23.59. Умова акцыі — падарожжа мусіць адбыцца ад 1 сакавіка да 30 красавіка 2017-га. Яна дзейнічае толькі на прамыя і рэгулярныя рэйсы авіякампаніі.
На некаторыя напрамкі квіткі будуць таннейшыя ў два разы: Амстэрдам — 117 еўра, Рым — 137 еўра. Таксама кірункі, куды беларусам не патрэбная віза: Тбілісі — 111 еўра, Белград — 113 еўра.
Прэс-служба авіякампаніі адзначае, што колькасць месцаў па акцыі абмежавана. Купіць квіткі можна будзе на сайце belavia.by. Больш падрабязна гл. тут.
Паводле euroradio.fm