Як выглядаў марш недармаедаў у Гомелі сто год таму
У лютым 1917 года ў шматлікіх гарадах Расійскай імперыі, сярод якіх быў і Гомель, прайшлі масавыя дэманстрацыі супраць самаўладдзя. Вынікам тых падзей стала Лютаўская рэвалюцыя.
![Масавая дэманстрацыя супраць палітыкі самаўладдзя ў лютым 1917 года ў Гомелі Масавая дэманстрацыя супраць палітыкі самаўладдзя ў лютым 1917 года ў Гомелі](/img/v1/images/cf6nmq4lcfw_696x503.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Масавая дэманстрацыя супраць палітыкі самаўладдзя ў лютым 1917 года ў Гомелі
Унікальным фатаздымкам з нагоды падзей стогадовай даўніны ў сацсетцы "УКантакце" падзяліўся гомельскі краязнаўца Яўген Малікаў.
На здымку бачны вялікі натоўп на Базарнай ці Саборнай плошчы, як тады звалася плошча імя Леніна. Прыгадваючы пратэст супраць дэкрэта №3 «Марш недармаедаў», які адбыўся ў Гомелі 19 лютага 2017 года, можна задацца пытаннем: ці не развіваюцца падзеі ў гісторыі па спіралі? Тая ж плошча, пратэстоўцы, лозунгі і нагода.
![homel_marsh_nedarmaedau_4211_logo_1.jpg homel_marsh_nedarmaedau_4211_logo_1.jpg](/img/v1/images/homel_marsh_nedarmaedau_4211_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![homel_marsh_nedarmaedau_4063_logo_1.jpg homel_marsh_nedarmaedau_4063_logo_1.jpg](/img/v1/images/homel_marsh_nedarmaedau_4063_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![homel_marsh_nedarmaedau_4218_logo_1.jpg homel_marsh_nedarmaedau_4218_logo_1.jpg](/img/v1/images/homel_marsh_nedarmaedau_4218_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![homel_marsh_nedarmaedau_4162_logo_1.jpg homel_marsh_nedarmaedau_4162_logo_1.jpg](/img/v1/images/homel_marsh_nedarmaedau_4162_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Застаецца спадзявацца, што ў беларускіх уладаў хопіць мудрасці не паўтараць памылак мінулага. Няўжо за 100 гадоў мы так нічому і не навучыліся…