Бельгійцы падалі пазоў супраць уладаў з-за каранціну
У Бельгіі падалі пазоў супраць уладаў з-за ўвядзення непрадуманага каранціну. Актывісты лічаць, што ўлады Бельгіі скапіявалі меры Кітая па барацьбе з COVID-19 без уліку еўрапейскіх нормаў правоў чалавека.
Група з 40 бельгійскіх грамадзян падала першы ў каралеўстве пазоў супраць
дзяржавы, МУС і асабіста кіраўніка ведамства Пітэра Дэ Крэма за абмежаванне
асабістых свабодаў і правоў падчас каранціну.
На думку актывістаў, улады краіны "скапіявалі прынятыя Кітаем меры без уліку еўрапейскіх нормаў правоў чалавека".
Па словах адваката пазоўнікаў, "камуністычны каранцін непрымальны ў Бельгіі, было неабходна правесці аналіз гэтых мераў з пункту гледжання правоў чалавека".
Пры гэтым тэлеканал не тлумачыць, чаму галоўным адказчыкам з'яўляецца Дэ Крэм, хоць абмежавальныя меры ўводзіліся рашэннем Нацыянальнага Савета Бяспекі Бельгіі.
МУС Бельгіі паведаміла, што нічога не ведае пра гэты пазоў, але прызнае права грамадзян абараняць свае правы ў судзе.
Паводле апошніх звестак Універсітэта Джонса Хопкінса, з пачатку пандэміі ў Бельгіі колькасць выпадкаў заражэння каронавірусам склала 57 092, з іх 9 280 чалавек памерлі.
У Бельгіі жыве 11,5 мільёна чалавек, тэсты на каронавірус праводзяцца толькі сярод інфікаваных з вострымі сімптомамі захворвання.
Каранцін у Бельгіі быў уведзены з 14 сакавіка, а з 4 траўня пачалася паэтапная адмена абмежавальных мер, якая можа працягнуцца да канца лета.
Паводле korrespondent.net