Ягор Філіпенка: ведаю, што ў АБФФ дастаткова падстаў для спынення чэмпіянату


Калі Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» не прымае рашэнне спыніць чэмпіянат, хоць для гэтага падстаў дастаткова, то ёсць сэнс хоць бы засцерагчы людзей ад усяго гэтага, перадае TUT.BY меркаванне абаронца БАТЭ Ягора Філіпенкі.

Фота: ru.uefa.com

Фота: ru.uefa.com

Абаронца БАТЭ Ягор Філіпенка ў новым выпуску на канале «ЧестнОК» пасля перамогі ў Кубку Беларусі паразважаў пра тое, ці неабходна працягваць Чэмпіянат падчас пандэміі каронавіруса.

— У любым выпадку, дзякуй усім, хто прыйшоў. Зноў жа, я за тое, каб матчы праводзіліся без гледачоў.

Калі АБФФ не прымае рашэнне спыніць чэмпіянат, хоць упэўнены і ведаю, што для гэтага падстаў дастаткова, то ёсць сэнс хоць бы засцерагчы людзей ад усяго гэтага. І прадпрымаць нейкія меры.

Ідзеш пасля гульні, да цябе заўсёды падыходзяць заўзятары. Гэта небяспечна ў дадзенай сітуацыі, — сказаў Філіпенка.

Адзначым, што на трыбунах "Дынама" падчас кубкавага матчу было даволі шмат заўзятараў, у тым ліку без масак і якога-небудзь дыстанцыявання адзін ад аднаго.



https://sport.tut.by/news/football/685853.html