«Белсату» — 9 год!
Першы незалежны тэлеканал у Беларусі «Белсат» пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 года ў Сусветны дзень правоў чалавека.
Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання. У Варшаве запісваецца частка праграмаў і адбываецца вяшчанне, тым часам у Беларусі працуюць дзясяткі журналістаў і здымачных групаў, якія ствараюць кантэнт тэлеканалу.
З 9-годдзем «Белсат» і гледачоў павіншавалі калегі з Данбасу: журналісты з тэлеканалу «До ТеБе» запісалі жартаўлівы відэаролік з выпускам навінаў.
Да свайго дня народзінаў «Белсат» узгадаў, як тэлеканал дапамог людзям развязацца з сваімі праблемамі.
«Новы час» віншуе калег з «Белсату» з 9-годдзем тэлеканала!