Белстат злавілі на хлусні (фотафакт)
Беларускія хрысціянскія дэмакраты атрымалі адказ Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю на калектыўны зварот 2500 чалавек з прапановамі па дэалкагалізацыі насельніцтва.

pixabay.com
У адказе МАРГ, падпісаным намеснікам міністра Ірынай Наркевіч, адзначаецца: "Дзяржаўная праграма "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь” на 2016-2020 гады, адной з падпраграм якой з'яўляецца падпраграма 3 "Папярэджанне і пераадоленне п'янства і алкагалізму", прадугледжвае «забяспечыць да 2020 года зніжэнне спажыванне алкаголю на душу насельніцтва да 9,2 літра»".
Пры гэтым ужо ў наступным абзацы адказу гаворыцца, што, па дадзеных Белстата, "спажыванне алкагольных напояў на душу насельніцтва знізілася з 9,05 літраў у 2015 г. да 8,8 літраў у 2016 г.”.

"Лічбы ў адказе выклікаюць поўнае неразуменне. Або прынятая ў 2016 годзе падпраграма 3 «Папярэджанне і пераадоленне п'янства і алкагалізму» мяркуе павелічэнне спажывання алкаголю на душу насельніцтва з 9,05 літра ў 2015 годзе да 9,2 літра ў 2020-м, ці дадзеныя Белстата не адпавядаюць рэчаіснасці. Даверу да афіцыйнай статыстыкі ў Беларусі даўно няма, а гэты адказ яшчэ раз нас у гэтым пераконвае. З адказу відаць, што ва ўраду статыстыка рэальнага спажыванне алкаголю ў краіне вышэй афіцыйнай статыстыкі.
Атрымліваецца, што МАРГ злавіў Белстат на хлусні і фальсіфікацыі, хоць сам гэтага і не заўважыў. З такой "статыстыкай» нам, на жаль, застаецца толькі здагадвацца якая ж на самай справе дынаміка спажыванне алкаголю ў Беларусі", — адзначыла Вольга Кавалькова, каардынатар кампаніі "Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю”.
bchd.info