“БЕЗ ВІЗЫ” выступае з прапановай выдаваць беларусам візы тэрмінам да 5-ці гадоў

Грамадская кааліцыя “У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ рыхтуе ліст са зваротам да міністра замежных спраў Літвы.

У дакуменце беларускі бок прапануе выдаваць грамадзянам Беларусі кароткатэрміновыя шматразовыя візы тэрмінам да 5-ці гадоў.

Кааліцыя “БЕЗ ВІЗЫ заклікае Андронюса Ажубаліса да далейшых крокаў па спрашчэнні кантактаў паміж Беларуссю і Літвой.



d98c1545b7619bd99b817cb3169cdfde.jpg

Грамадская кааліцыя “У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ рыхтуе ліст са зваротам да міністра замежных спраў Літвы.
У дакуменце беларускі бок прапануе выдаваць грамадзянам Беларусі кароткатэрміновыя шматразовыя візы тэрмінам да 5-ці гадоў.
Кааліцыя “БЕЗ ВІЗЫ заклікае Андронюса Ажубаліса да далейшых крокаў па спрашчэнні кантактаў паміж Беларуссю і Літвой.
“Унесці папраўкі ў заканадаўства Літоўскай Рэспублікі з мэтай, каб кароткатэрміновыя шматразовыя шэнгенскія візы маглі выдавацца консульскімі ўстановамі краіны тэрмінам не да аднаго года, як цяпер прадугледжана законам ЛР аб статусе замежных грамадзян, а да пяці гадоў, як гэта прадугледжана Візавым кодэксам Еўрапейскага саюза, — першым пунктам прапануецца ў лісце міністру.
Другая прапанова — актыўнае спрыянне таму, каб набыла сілу Дамова аб малым памежным руху паміж нашай краінай і Літвой.
Са свайго боку кааліцыя запэўнівае міністра, што робіць усё магчымае ўнутры Беларусі для таго, каб для грамадзян краін ЕС візавы рэжым Беларусі спрашчаўся альбо быў цалкам адменены.
Зварот адкрыты для падпісання.
Аўтары ліста разлічваюць перадаць яго літоўскай амбасадзе.
Паводле сайта “Твой стыль