БХД у сёмы раз падала дакументы на рэгістрацыю партыі

Сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец і Вольга Кавалькова, а таксама адказны сакратар Дзяніс Садоўскі 22 студзеня падалі ў Міністэрства юстыцыі дакументы на рэгістрацыю партыі.

1516636632_26903804_1636491206432681_3382348856306619254_n.jpg


У спісе заснавальнікаў пададзеныя 1072 чалавекі, паведамляе сайт bchd.info.
Гэта ўжо сёмая спроба рэгістрацыі Партыі БХД. З улікам грамадскіх, моладзевых і рэгіянальных арганізацый хрысціянскія дэмакраты ўжо каля 30 разоў спрабавалі зарэгістравацца ў Беларусі, але пакуль безвынікова.
“Усе дакументы адпавядаюць патрабаванням Міністэрства юстыцыі, таму мы перакананыя, што наша партыя павінна быць зарэгістраваная. Але мы таксама разумеем, што гэтае рашэнне будзе не юрыдычнае, а палітычнае. Таму паспрабуем аказаць ціск на беларускія ўлады ў пытанні рэгістрацыі, у тым ліку з боку нашых партнёраў Еўрапейскай народнай партыі, каб пытанне рэгістрацыі ўсё-такі было вырашана пазітыўна. Спадзяемся, што партыя будзе зарэгістраваная, але ўсё залежыць ад сённяшніх уладаў”, — адзначыў Дзяніс Садоўскі.
Нагадаем, што ўстаноўчы з’езд адбыўся 23 снежня 2017 года.