Кандыдата ў дэпутаты ад БХД забралі ў міліцыю

Першы пікет Пятра Папраўкі скончыўся затрыманнем.

Здымак з ФБ Дзяніса Садоўскага

Здымак з ФБ Дзяніса Садоўскага


Пра канфлікт кандыдата ў дэпутаты з міліцыяй напісаў у сваім ФБ сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.

«На пікет кандыдата БХД Пятра Папраўкі ў Мінску прыехала міліцыя. Правяраюць законнасць яго правядзення. Пікет абсалютна законны і ў рамках Выбарчага кодэксу», — запэўніў Садоўскі.
Як стала вядома пазней, Папраўку адвезлі ў бліжэйшы апорны пункт міліцыі —№56, ягоны тэлефон не адказвае.
Пікет праходзіў ля сталічнага гіпермаркета «Карона».