БХК хоча прысутнічаць на пасяджэннях камісіі па памілаванні
Старшыня РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» Алег Гулак звярнуўся ў Камісію па пытаннях памілавання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з просьбай аб запрашэнні прадстаўніка БХК на пасяджэнне Камісіі.
Старшыня РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» Алег Гулак звярнуўся ў Камісію па пытаннях памілавання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з просьбай аб запрашэнні прадстаўніка БХК на пасяджэнне Камісіі.
Згодна з п. 9 Указа прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1994/12/03 № 250 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку ажыццяўлення ў Рэспубліцы Беларусь памілавання асуджаных, вызвалення ад крымінальнай адказнасці асоб, якія садзейнічалі раскрыццю і ліквідацыі наступстваў злачынстваў", Камісія па пытаннях памілавання можа запрашаць на свае пасяджэнні прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі.
У сваім звароце Алег Гулак адзначае, што "ўдзел прадстаўніка нашага грамадскага аб'яднання ў паседжанні Камісіі па пытаннях памілавання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь дасць магчымасць адлюстраваць пазіцыю часткі беларускага грамадства, якая выступае за адмену смяротнага пакарання, а таксама будзе спрыяць далейшай гуманізацыі беларускага грамадства".
Але ў каментарах БелаПАН праваабаронцы з Беларускага Хельсінкскага камітэта адзначылі, што не спадзяюцца на станоўчы адказ з камісіі.
Паводле belhelcom.org