"Беларускую глыбіню" прэзентуюць у Менску

У сераду, 11 чэрвеня, у Менску па адрасе Чарнышэўскага 3а адбудзецца прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца "Беларуская глыбіня”.



seviarynec_vokl.jpg

"Беларуская глыбіня” — зборнік з 84-х эсэ, напісаных у 2011–2013 гадах, прысвечаных беларускай нацыянальнай ідэі, гісторыі, знакавым асобам і палітвязням, а таксама Пружанскаму раёну, дзе Павел Севярынец адбываў ссылку за Плошчу.

— “Беларуская глыбіня” — гэта сведчанне. Калі табе раптам у забытым і занядбаным адкрываецца нешта найвышэйшае — ты сам не здольны гэта ўмясціць, і таму дзелішся. Чытачу хачу сказаць: Бог побач. Тут. Ён любіць Беларусь мацней, чым кожны з нас — і любіць настолькі моцна, што не можа пакінуць нас такімі, якія мы ёсць, — распавядае Павел. — Гэтая кніга — спроба ўглядзецца ў нашу беларускую глыбінку, каб убачыць праз яе Хрыста. Углядзецца ў вочы. У лёсы. У далягляды скрозь краты.  На вокладцы зарослы калодзеж, у якім адлюстроўваюцца нябёсы, і дрэвы цягнуцца ў бездань. Беларуская глыбіня — гэта насамрэч імкненне ўгару.

Пачат прэзентацыі — 18:00. Уваход вольны.

Прэсавая служба БХД