Біямэтрычныя пашпарты для беларусаў могуць «спазніцца» на год — да студзеня 2019-га не паспяваюць

Начальнік дэпартамента грамадзянства і міграцыі Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Аляксей Бягун расказаў Tut.by, што біяметрычныя пашпарты і ўнутраныя ID-карткі могуць не паспець пачаць выдаваць да анансаванага раней тэрміну — ад студзеня 2019 году.

dafeef3a_3a4e_4746_8e69_e3ddf8f6d004_w1023_r1_s.png

«Ёсць, на жаль, пэўная затрымка, звязаная з так званай Беларускай інтэграванай сэрвіснай разліковай сістэмай, — тлумачыць Аляксей Бягун. — Яна звязаная з уваходжаннем ID-карткі ў электронны ўрад. Гэтае пытанне, я думаю, будзе вырашанае ў пачатку чэрвеня, а потым зможам яшчэ раз сынхранізаваць тэрміны. Калі БІСРС будзе не паспяваць, хутчэй за ўсё, падсунем тэрміны ўвядзення біяметрычных дакументаў на сярэдзіну наступнага году.
Але адназначна гэта не будзе звязана з сэзонам адпачынкаў, таму мы думаем, што будзе працяг тэрміну выканання даручэння прэзідэнта на год ці мінімум на 9 месяцаў».
У сувязі з гэтым, пацвярджае ён, могуць адкласці і зніжэнне збору за шэнгенскія візы з 60 эўра да 35 — яно адбудзецца не раней за з'яўленне біяметрычных пашпартоў.
Цяпер Еўразвяз і Беларусь вядуць перамовы па гэтым пытанні (Бягун сцьвярджае, еўрапейскі бок выстаўляе «непрымальныя палітычныя патрабаванні»), але чакаецца, што пасля наступнага раўнду перамоваў у гэтым годзе прыйдуць да падпісання пагаднення. Калі падпісанне сарвецца, візы могуць не патаннець, а падаражэць.