
Учора Біму зрабілі аперацыю. Паставілі штыфт. Бімка ў асноўным ляжыць, ўстае на лапкі, трошкі ходзіць і зноў кладзецца. Калі хоча ў туалет пачынае прасіцца, можна проста падсцяліць пялёнку і дапамагаць яму прыўстаць, каб зрабіць свае справы. Можна выносіць на вуліцу. Яму трэба рабіць адзін укол на дзень, даваць таблеткі і апрацоўка ранкі (прамыванне, закладанне мазі). А яшчэ яму вельмі патрэбна чалавечая цеплыня…
Біму каля 6-7 месяцаў. Ростам прыкладна 40 см, ніжэй калена, вагой каля 10 кг.
Дзяўчына, якая ўзяла яго на ператрымку, сама захварэла і не можа яго даглядаць (да таго ж у яе яшчэ жывуць каты і сабакі). Дапамажыце, калі ласка, Біму ўстаць на ногі! Дапамажыце выжыць, бо ўжо столькі зроблена! Біму вельмі патрэбныя ператрымка, хаця б на час рэабілітацыі! А яшчэ лепш — гаспадар!
Тэлефануйце 8029-684-70-84 Наталля 8044-752-06-62 Ірына