Бяляцкі: камандзіра мінскага АМАПу вінавацілі ў катаваннях яшчэ ў 1999 годзе
Старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі расказаў Свабодзе, як шмат гадоў будавалася сістэма катаванняў затрыманых і зняволеных у Беларусі.

Затрыманне на акцыі пратэсту ў Мінску 25 сакавіка 2008 года
Ён цытуе заявы затрыманых у кастрычніку 1999 года, якія моцна нагадваюць сведчаньні апошніх месяцаў. У адной са скаргаў згадваецца цяперашні камандзір Мінскага АМАПу Дзмітрый Балаба, які ў 1999 годзе камандаваў узводам.