Бясплатная анлайн-лінія для жанчын — ахвяр хатняга гвалту — будзе працаваць пяць дзён на тыдзень
Бясплатная анлайн-лінія для жанчын, пацярпелых ад хатняга гвалту, пашырае графік працы і ўводзіць дадатковы дзень кансультацый з 1 красавіка 2023 года.
Цяпер сэрвіс будзе працаваць на працягу пяці працоўных дзён. Раней спецыялісты лініі прымалі званкі толькі з панядзелка па чацвер. У дадатковы дзень кансультацый, пятніцу, будзе дзяжурыць псіхолаг.
Дадатковы
дзень працы дасць магчымасць аказаць
паслугі большай колькасці беларусак, якія маюць патрэбу ў патрымцы і бясплатных, ананімных і канфідэнцыйных кансультацыях.
Лінія будзе працаваць з панядзелка па пятніцу з 10.00 да
18.00 па беларускім часе. Звароты праз мэсэнджары ці форму на сайце Oliviahelp.org прымаюцца кругласутачна.
Каманда псіхолагаў і юрыстаў з вялікім вопытам у тэме
хатняга гвалту гатова аказаць інфармацыйную, псіхалагічную і прававую дапамогу
і падтрымку ў любы працоўны дзень тыдня.
«За невялікі перыяд часу з адкрыцця лініі ў нас было больш
за 130 зваротаў, дзе найперш беларускам неабходна была псіхалагічная падтрымка.
Бачачы актуальнасць псіхалагічнай дапамогі, мы вырашылі дадаць пяты дзень працы — пятніцу, калі будзе дзяжурыць наш псіхолаг, гатовы аказаць дапамогу і
падтрымку тым, хто мае ў ёй патрэбу. Мы разумеем, наколькі важна мець доступ да
прафесійных кансультацый і падтрымкі ў цяжкія моманты, і мы спадзяемся, што
пашырэнне графіка працы нашай анлайн-лініі дапаможа дасягнуць гэтай мэты і
падтрымаць беларусак», — распавялі прадстаўнікі каманды.
OliviaHelp.org заклікае ўсіх, хто мае патрэбу ў дапамозе, звяртацца па кансультацыю або расказаць пра лінію сваім знаёмым, якім неабходна дапамога і хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, звязанай з хатнім гвалтам.