Бязвыплатная дапамога медыкам: чаму так шмат абмежаванняў і што трэба рабіць

Цэнтр прававой трансфармацыі «Lawtrend» пры падтрымцы Асамблеі НДА Беларусі падрыхтаваў петыцыю аб ліквідацыі абмежаванняў на прадастаўленне і выкарыстанне бязвыплатнай дапамогі, у тым ліку і той, што накіроўваецца для барацьбы з COVID-19.

lavtrend_11.jpg

Петыцыю, якая будзе накіраваная ў Адміністрацыю прэзідэнта, Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў і Палату прадстаўнікоў, ужо падпісала больш за 1500 чалавек.
Ініцыятары калектыўнага звароту заклікаюць пазнаёміцца з поўным тэкстам петыцыі і пакінуць свой подпіс пад ёй.
Аўтары звароту нагадваюць, што дзеючае заканадаўства Рэспублікі Беларусь утрымлівае шэраг норм, якія перашкаджаюць развіццю дабрачыннасці і абцяжарваюць рэалізацыю важных дабрачынных праектаў, у тым ліку прыцягненне бязвыплатнай дапамогі ўнутры краіны і з-за мяжы.
На фоне барацьбы з пандэміяй COVID-19 гэтая праблема стала вельмі вострай:
— гуманітарная дапамога праходзіць працяглую працэдуру рэгістрацыі,
— беларусы, якія стала пражываюць за мяжой, не могуць свабодна перадаваць дапамогу беларускім юрыдычным асобам.
Рэкамендацыі пра паляпшэнне ўмоваў для атрымання і выкарыстання бязвыплатнай дапамогі з замежных і ўнутраных крыніцаў прадстаўленыя ў аглядзе CSO Meter, які быў падрыхтаваны Асамблеяй НДА і Цэнтрам прававой трансфармацыі па выніках даследвання ўмоў для дзейнасці грамадзянскай супольнасці Беларусі, паведамляе Асамблея НДА Беларусі.
spring96.org