Беларусь упершыню з'явілася на інтэрактыўнай мапе дабрачыннасці
Апублікаваны Індэкс свабоды дабрачыннасці за 2015 год, распрацаваны аўтарытэтным экспертна-даследчыцкім цэнтрам ЗША — Інстытутам Гудзона.
Юрась Чавусаў
Сёлета ўпершыню ў дакуменце з'явілася частка пра Беларусь, інфармацыю для якой падрыхтаваў юрыст Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Юрый Чавусаў. Артыкул пра
стан грамадскіх арганізацыяў у нашай краіне дасяжны на англійскай
мове.
Ахопліваючы 64 краіны свету, Індэкс усебакова даследуе, што кіруе ахвяраваннямі ва ўсім свеце. Ён класіфіцыруе і параўноўвае краіны паводле спрыяльнасці асяроддзя для дабрачыннасці,
ацэньваючы:
— прастату рэгістрацыі, фукнцыянаванне і ліквідацыю арганізацыяў грамадзянскай супольнасці;
— наяўнасць і дасяжнасць падатковых ільготаў;
— прастату ўдзелу ў трансгранічнай дабрачыннасці.
Індэкс свабоды дабрачыннасці візуалізіраваны ў інтэрактыўнай мапе, якая дазваляе з лёгкасцю ацаніць
стан дабрачыннасці ў кожнай прааналізаванай краіне.
Паводле інфармацыі Асамблеі НДА