Беларусь узмацняе ўмовы атрымання грамадзянства

Палата прадстаўнікоў сёння ў першым чытанні прыняла папраўкі ў закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь», якія робяць больш жорсткімі ўмовы атрымання грамадзянства.



passport.jpg

«Удакладняецца цэнз аселасці. Трэба будзе пражыць бесперапынна сем гадоў непасрэдна перад падачай заявы на грамадзянства Беларусі», — паведаміў сёння ў парламенце кіраўнік МУС РБ Ігар Шуневіч, прадстаўляючы папраўкі.

Ён прызнаў, што гэтая папраўка уносіцца з павелічэннем патоку перасяленцаў з Украіны.

АФН