Пасольства Германіі ў Беларусі распавядзе пра бізнэс-клімат у сінявокай
Ужо ў чацвёрты раз, пачынаючы з 2012 года, Прадстаўніцтвам нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь было праведзена апытанне аб стане дзелавога клімату ў Беларусі Падобныя апытанні традыцыйна праводзяцца Нямецкім Саюзам прамыслова- гандлёвых палат (DIHK e. V.) і знешнегандлёвымі палатамі (AHK) у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і СНД і садзейнічаюць абмену інфармацыяй паміж прадпрыемствамі, якія працуюць у гэтым рэгіёне.
Мэтай апытання з’яўляецца параўнальны аналіз умоў ажыццяўлення гаспадарчай, знешнеэканамічнай і інвестыцыйнай дзейнасці ў розных краінах, які адлюстроўвае ўласныя ацэнкі прадпрыемстваў незалежна ад макраэканамічных паказчыкаў і даных афіцыйнай статыстыкі. Па выніках апытанняў патэнцыяльныя інвестары, якія разглядаюць тую ці іншую краіну ў якасці магчымага эканамічнага ці інвестыцыйнага партнёра, маюць магчымасць атрымаць больш поўнае і дакладнае ўяўленне аб умовах вядзення бізнесу ў краіне, якое ўлічвае меркаванні і ацэнкі рэспандэнтаў – нямецкіх фірм, якія дзейнічаюць у рэгіёне.
У апытанні 2015 года прынялі ўдзел 57 кампаній з замежным, пераважна нямецкім, капіталам, якія працуюць у Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку 18 прамысловых прадпрыемстваў, 29 кампаній сферы паслуг, 19 гандлёвых кампаній, 6 прадпрыемстваў галіны энерга- і водазабеспячэння і 5 будаўнічых прадпрыемстваў. Больш за 90% удзельнікаў апытання належаць да прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу з колькасцю супрацоўнікаў меней за 250 чалавек.
У чацвер, 9 красавіка, вынікі апытання «Дзелавы клімат у Рэспубліцы Беларусь 2015» будуць прадстаўлены ў рамках сумеснай прэс-канферэнцыі, арганізаванай Пасольствам Германіі, Немецка-беларускім эканамічным клубам і Прадстаўніцтвам нямецкай эканомікі ў Беларусі.