Беларускіх футбольных фанатаў будуць судзіць у Фларэнцыі
Беларускае Міністэрства замежных справаў пацвердзіла інфармацыю аб затрыманні 61 грамадзяніна Беларусі ў Фларэнцыі. 13 асобаў будуць судзіць за хуліганства і бойкі з паліцыяй, рэшту адпусцілі пасля высвятлення асобы.

Сутчыкі беларускіх футбольных хуліганаў з італьянскімі паліцыянтамі
Паводле італьянскіх медыяў, група беларускіх фанатаў вырашыла зладзіць шэсце па горадзе перад матчам «Фіарэнтына» — «Дынама». Многія з іх былі пад уздзеяннем алкаголю.
Узніклі спрэчкі з паліцыяй, фанаты пачалі кідаць у іх крэсламі і піўнымі куфлямі. Паведамляецца, што некаторыя фанаты мелі з сабою дручкі. Траіх паліцыянтаў падчас сутычак паранілі.
«Консульская служба ў Рыме ўсталявала кантакт з адным з арганізатараў групы заўзятараў, які паведаміў, што скаргаў на ўтрыманне і абыходжанне ў затрыманых
няма», — паведамляе беларускае МЗС.
Агулам у Фларэнцыю прыехалі каля 200 беларускіх заўзятараў. Матч скончыўся перамогаю «Дынама» з лікам 1:2.
belsat.eu