Беларусы харчуюцца, як жыхары Фіджы, Каба-Вердэ, Эквадора ці Маўрыкія
Беларусь заняла 57-е месца ў рэйтынгу даступнасці, якасці і разнастайнасці ежы, складзеным арганізацыяй Oxfam International.
Беларусь атрымала такі ж рэйтынг, як Боснія, Арменія, Фіджы, Кітай, Маўрыкій, Каба-Вердэ і Эквадор.
Усяго ў даследаванні ацэньвалася харчаванне ў 125 краінах.
Латвія на 30-м месцы, Украіна — на 33-м, Малдова і Расія — на 44-м, Літва — на 51-м.
Пераможцам агульнага спісу сталі Нідэрланды, дзе эксперты палічылі харчаванне найбольш якасным і разам з тым досыць даступным і разнастайным.
Далей ідуць Швейцарыя, Францыя, Бельгія, Аўстрыя, Данія, Швецыя,
Найгорш харчуюцца ў Емене, на Мадагаскары, Анголе, Эфіопіі і Чадзе.
Паводле oxfam.org.uk