Беларусы штомесяц трацяць у Літве 4 мільёны даляраў з гакам

І па 70 тысяч даляраў прыбытку штомесяц даюць літоўскай чыгунцы перавозкі беларусаў дызель-цягнікамі.



4arha.jpg

Чарга пасажыраў цягніка Мінск — Вільня на мытны і пашпартны кантроль
Кантраляваная дзяржавай кампанія Lietuvos geležinkeliai (Літоўская чыгунка), якая з 26 траўня стала эксплюатаваць на маршруце Вільня — Менск новыя дызельныя цягнікі, атрымала за 2 месяцы ад гэтага маршруту 360 тысяч літаў прыбытку (каля 140 тысяч даляраў — РС).
У чэрвені — ліпені кампанія перавезла каля 23 тысяч пасажыраў.
За сем месяцаў году ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам паток пасажыраў на маршруце Вільня — Менск павялічыўся на 37% — да 191 тысячы пасажыраў. Падлікі паказваюць: беларусы, што прыяжджалі ў Літву, выдаткавалі сёлета ўжо больш за 76 мільёнаў літаў (каля 30 мільёнаў даляраў) , паведамляе сайт Літоўскай чыгункі.
svaboda.org