Бюджэт паменшаны
На нядаўняй сесіі Круглянскага раённага Савета дэпутатаў зацверджаны бюджэт раёна на 2010 год.
Даходы раёна прагназуюцца ў памеры 31,5 млрд. рублёў і памяншаюцца ў параўнанні з выкананнем 2009 года на 1,8 млрд. рублёў (94,6 %). Разліковыя паказчыкі на 2010 год па расходах у Круглянскім раёне
вызначаны ў агульнай суме 28,2 млн. рублёў, альбо 78,5 працэнта ад выканання 2009 года.

Як бачна з прыведзеных вышэй лічбаў, бюджэт Круглянскага раёна па расходнай частцы вельмі значна ўрэзаны, уведзены цвёрдыя бюджэтныя абмежаванні на выкананне важных сацыяльных праграм.
Вялікае пытанне, ці будзе выкананы і гэты, значна ўрэзаны, бюджэт на 2010 год. У мінулым 2009 годзе, у сувязі з невыкананнем даходаў агульнарэспубліканскага бюджэту, Круглянскаму раёну была зменшана
датацыя на 7,2 млрд. рублёў. Гэта прывяло да таго, што шэраг прадугледжаных расходаў было недафінансавана і, адпаведна, да рэзкага росту крэдыторскай запазычанасці бюджэтных арганізацый Круглянскага
раёна за выкананыя работы, аказаныя паслугі і атрыманыя таварна-матэрыяльныя каштоўнасці на суму каля двух мільярдаў рублёў.
Уласныя даходы Круглянскага раёна ў 2009 годзе склалі 11,2 млрд. рублёў, раён выжывае толькі за кошт датацый з абласнога і рэспубліканскага бюджэту.
Нягледзячы на гэта, сярэдняя заработная плата ў Круглянскім раёне за 11 месяцаў 2009 года склала 879,9 тыс. Па памеры сярэдняга заробку раён займае першае месца сярод сельскіх раёнаў Магілёўскай
вобласці.