Бюджэт трэба ашчаджаць

Эксперты Сусветнага банка падрыхтавалі рэкамендацыі па скарачэнню дзяржаўных выдаткаў у Беларусі.

Эксперты Сусветнага банка падрыхтавалі рэкамендацыі па скарачэнню дзяржаўных выдаткаў у Беларусі.
Даклад «Агляд дзяржаўных выдаткаў у Рэспубліцы Беларусь: Рэфармаванне бюджэтна-падатковай сферы ў мэтах аднаўлення ўстойлівага эканамічнага росту» з’яўляецца першай часткай двухэтапнага Агляду дзяржаўных выдаткаў. Эксперты прапануюць ураду Беларусі правесці фіскальныя рэформы па прыярытэтных напрамках бюджэтнай палітыкі. Рэкамендацыі скіраваныя на скарачэнне маштабу дзяржаўнага кіравання эканомікай і павышэнне эфектыўнасці дзяржаўнага сектара ў Беларусі пры адначасовым прыняцці адпаведных мер па змякчэнню наступстваў рэформаў для найбольш неабароненых катэгорый насельніцтва.
У дакладзе прадстаўлены рэкамендацыі па асобных напрамках бюджэту, а менавіта ў сферы пенсійнага забеспячэння, сацыяльнай абароны, энергетычных паслуг, у галіне сельскай гаспадаркі, а таксама прапанаваныя варыянты рэформаў, якія могуць забяспечыць штогадовую эканомію бюджэтных сродкаў у аб’ёме да 4 працэнтаў ВУП у сярэднетэрміновы перыяд.
У прыватнасці, звяртаецца ўвага на тое, што трэба ўзмацніць кантроль за бюджэтнымі ўліваннямі ў сельскую гаспадарку. Праграма рэфармавання сельскай гаспадаркі патрабуе рэалізацыі сукупнасці ўзаемазвязаных фіскальных і структурных рэформаў, у тым ліку скарачэнне дзяржаўнай падтрымкі і субсідзіравання сельскагаспадарчай галіны.
Таксама эксперты заклікаюць падвысіць адрасную накіраванасці выдаткаў на сацыяльную дапамогу: “У праграмах сацыяльнай дапамогі пераважаюць катэгарыяльныя трансферты, тады як на долю праграм, заснаваных на ацэнцы патрэбнасці, прыходзіцца невялікая частка выдаткаў. У выніку, значную частку дапамогі атрымліваюць хатнія гаспадаркі, якія не з’яўляюцца малазабяспечанымі. У сістэме сацыяльнай дапамогі неабходна пераразмеркаванне сродкаў на адрасныя праграмы.