Блогера MozgON адправілі на 15 сутак за акцыю, якая прайшла ў лютым
Блогера Уладзіміра Цыгановіча (MozgON), затрыманага 9 чэрвеня, пасадзілі на 15 сутак арышту. Пра гэта піша Еўрарадыё са спасылкай на праваабарончы цэнтр «Вясны».

Уладзімір Цыгановіч (MozgON) / spring96.org
Як распавядала Еўрарадыё, увечары 9 чэрвеня Цыгановіча выцягнулі з уласнай машыны і завезлі у РАУС.
Высветлілася, што гаворка ідзе аб прысудзе, які блогеру вынеслі завочна ў судзе Маскоўскага раёна Мінска 12 сакавіка. Тады яго судзілі па абвінавачанні ў арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. 24 лютага ў сваім тэлеграм-канале Цыгановіч заклікаў людзей прыйсці да «Белнафтахіму», каб абмеркаваць павышэнне коштаў на паліва. У гэтай сустрэчы ўдзельнічалі некалькі дзясяткаў чалавек.