Больш за палову ВНУ не справіліся з наборам на «дзённы бюджэт»
На дзённую бюджэтную форму навучання ва ўстановы вышэйшай адукацыі Беларусі залічана 22352 чалавек. Усяго на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту планавалася прыняць каля 24 100 чалавек. Недабор — 1767 студэнтаў.
Ва ўступнай кампаніі 2013 прымалі ўдзел 54 вышэйшых навучальных ўстановы краіны (45 — дзяржаўнай формы ўласнасці; 9 — прыватнай), але стопрацэнтны набор на дзённую форму навучання змаглі ажыццявіць толькі 20 з іх. Можна канстатаваць сумны факт: у большасці ВНУ не дачакаліся планаванай колькасці студэнтаў.
Страшна падумаць, якія будуць вынікі залічэння на «завочку» і платнае навучанне ў беларускіх ВНУ.
Паводле interfax.by