Больш за 200 суддзяў і міліцыянтаў вінаватыя ў рэпрэсіях вясны–2017
БНК назваў вінаватых у рэпрэсіях вясны–2017. Спіс вінаватых апублікаваны, але ён не канчатковы. БНК прапануе ўсёй грамадой яго дапоўніць.

Беларускі нацыянальны кангрэс на сваім сайце апублікаваў «чорны спіс вясны 2017».
У яго ўключылі тых, хто «браў удзел у рэпрэсіях супраць мірных дэманстрантаў і журналістаў» у лютым — траўні мінулага году.

Адзначаецца, што ў спіс уваходзяць «больш за 250 суддзяў, супрацоўнікаў міліцыі і спецслужбаў, якія ўдзельнічалі ў здушэнні народных пратэстаў».
Пры гэтым у спісе, апублікаваным БНК, падаецца крыху меншая за названую колькасць людзей. У той жа час Беларускі нацыянальны камітэт прапануе паведамляць імёны іншых асобаў, якія бралі ўдзел у рэпрэсіях.
«Яны збівалі і затрымлівалі людзей. Яны хлусілі ў судах і падвяргалі катаванням удзельнікаў пратэстаў. Яны накіроўвалі ў турмы і прысуджалі да выплат велізарных штрафаў», — так Беларускі нацыянальны кангрэс акрэслівае фігурантаў свайго «чорнага спісу».
Паводле belsat.eu