Шмат затрыманых падчас Маршаў гонару. Пачалі з журналістаў
11 кастрычніка ў Мінску і рэгіянальных гарадах праходзіць нядзельны Марш гонару. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае інфармацыю пра затрыманых удзельнікаў і ўдзельніц мірных акцый пратэсту. У спісе праваабаронцаў па стане на 16:00 больш за 70 прозвішчаў з розных гарадоў Беларусі. Сярод іх шмат журналістаў.

Поўны спіс затрыманых (абнаўляецца) глядзіце тут.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
+375 44 734 45 51+375 29 841 39 81+375 17 377 55 40.Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna