Затрыманы журналіст «Новага Часу»
Супрацоўнік нашага выдання Дзмітрый Дзмітрыеў затрыманы ў гэтыя хвіліны.

Журналіст павінен быў асвятляць сённяшні «Марш гонару» ў Мінску. Яго затрымалі разам з калегамі Аленай Талкачовай (TUT.BY-БелаПАН), Таццянай Каравянковай і Сяргеем Сацюком (БелаПАН). Іх вязуць у Кастрычніцкі РУУС «для праверкі дакументаў».