Аўтазакі, кулямёты і калючы дрот. Марш гонару ў Мінску (абнаўляецца)
У гарадах Беларусі ў нядзелю праходзяць традыцыйныя народныя маршы. Гэтым разам — Марш гонару. Ужо зранку ў Мінску пачаліся традыцыйныя прыгатаванні: заўважаны машыны з калючым дротам і кулямётамі

19:30 Да Маскоўскага РУУС пад'язджаюць і ад'язджаюць машыны хуткай дапамогі.
18:00 Адкрыты ўсе станцыі метро.
17:50 Каля метро Пушкінская затрыманы галоўны рэдактар «Наша Нiва» Ягор Марціновіч і фатограф Надзея Бужан.
17:47 Непадалёк ад станцыі метро "Пушкінская" АМАП паспрабаваў затрымаць пратэстоўцаў, аднаго з іх пачалі збіваць дубінкамі. Неспадзявана людзі адказалі — і пасля кароткага канфлікта людзі ў шлемах і балаклавах пагрузіліся ў свой мікрааўтобус і з'ехалі.
17:25 Чацвёра ў масках збіваюць дубінкамі чалавека.
16:50
Журналісты Анлайнера паведамляюць, што яшчэ адна калона з некалькіх соцень чалавек рухаецца па вуліцы Гая. У калоне шмат людзей у чорным, у іх у руках плакаты пра салідарнасць, у Маршы ўдзельнічаюць барабаншчыкі. Таксама побач з калонай рухаецца вялікі бульдозер — незразумела, ці едзе ён з пратэстоўцамі, аднак машына паварочвае кожны раз за ўдзельнікамі маршу.
16:40 Людзей на Пушкінскай разганялі ў тым ліку вадамётамі.
16:35 Пасля выбуху на стэле.

16:30
Карэспандэнт @nashaniva паведамляе, што дэманстрантаў у раёне Пушкінскай разганяюць са стралянінай. Працуюць вадамёты.
Вось так выглядае праспект Пушкіна. Фота чытача TUT.BY

Высокія стандарты працы ГУБАЗіК.
16:20 Відэа жорсткіх затрыманняў на Машэрава. Спачатку па людзях адпрацавалі вадамёты, а пасля людзі ў шаломах і балаклавах пачалі актыўна біць пратэстоўцаў дубінкамі. На гэтых кадрах відаць, як людзі ў чорным б'юць дубінкамі і нагамі людзей, якія ляжаць на зямлі і не аказваюць супраціву:
16:00
На Кальварыйскай пратэстоўцы змаглі аб'яднацца ў шматтысячную калону, і цяпер крочаць у бок станцыі метро "Маладзёжная", перадае t.me/euroradio.
15:40
Шмат людзей ля станцыі метро Фрунзенская. На Раманаўскай слабадзе перакрыты рух. Рыхтуецца разгон.
15:30
Вадамёт працуе на перакрыжаванні праспекту Пераможцаў і вуліцы Няміга, ён зноў палівае людзей вадою з памаранчавай фарбай, перадае @belsat.




15:15.
З'яўляюцца звесткі пра параненых.


15:13
Вялікая калона ідзе ад Раманаўскай Слабады ў бок Нямігі.
15:10. Еўрарадые паведамляе, што ля стэлы кіраўнік мінскага АМАП Дзмітрый Балаба спрабаваў даць інтэрв'ю АНТ. Людзі абкружылі іх і пачалі скандаваць "Пайшоў вон!". Пасля гэтага ізноў пачаўся разгон. Сілавікі ўжылі нешта, падобнае да светлашумавой гранаты — быў хлапок, а пасля іскры і дым.
А вось і відэа выбухаў ля стэлы.
15:00
Тэлеканал «Настоящее время» ад 15:00 вядзе трансляцыю з беларускіх гарадоў у жывым эфіры. Традыцыйна ў эфіры бяруць удзел эксперты, палітыкі і відавочцы падзей.
14:50
У Мінску супраць пратэстоўцаў пусцілі газ. Людзі кашляюць. Цяжка дыхаць. Відавочцы паведамляюць пра выбух святлашумавой гранаты каля стэлы.
Каля «Планеты» вялікі хапун — некалькі дзясяткаў затрыманых. Амапаўцы з дапамогай «людзей у цывільным» разрэзалі натоўп пратэстоўцаў і цяпер усіх хапаюць паасобку, паведамляе Свабода.
14:45
Анлайнер апублікаваў відэа жорсткага разгону каля стэлы.
14:26
Каля стэлы працягваюцца затрыманні. Бусы заязджаюць ў двары дамоў, людзі разбягаюцца, паведамляе @tutby_official.
14:15
Раварыст з'ехаў ад амапаўцаў на Грыбаедава. Відэа @motolkohelp
14:10
Аператар мабільнай сувязі А1 паведаміў, што па патрабаванні дзяржорганаў знізіў хуткасць мабільнага інтэрнэту.

13:55 Затрыманы фотакарэспандэнт "Новага Часу" Дзмітрый Дзмітрыеў, а таксама журналісты БелаПАН і фатограф ТАСС Наталля Фядосенка. Іх вязуць у Кастрычніцкі РУУС для "праверкі дакументаў". Таксама затрыманыя Сяргей Сацюк, Алена Талкачова, Юрый Шамшур, Таццяна Каравянкова, Настасся Бойка, Аляксей Івашкевіч, Зміцер Міцкевіч. Яны у Кастрычніцкім РУУС, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Карэспандэнты ТАСС Фядосенка, Грыгораў і Сцепчанкаў пазней паведамілі, што вызвалены з РУУС пасля праверкі дакументаў.
13:40
Традыцыйна "ў мэтах забеспячэння бяспекі пасажыраў" на ўваход і выхад зачыненыя зачынены станцыі метро "Купалаўская", "Кастрычніцкая", "Няміга", "Плошча Перамогі". Цягнікі ідуць без прыпынку на гэтых станцыях. Метрапалітэн прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці — паведамляе Мінскі метрапалітэн.
13:25
Праспект Пераможцаў перакрыты ад вуліцы Ігнаценкі ў бок палаца незалежнасці. Фота чытача @nashaniva

13:25
Таксама Вольга Чамаданава паведаміла, што праца грамадскага і асабістага транспарту ў Мінску ў нядзелю будзе абмежавана.
13:00
Міліцыя ў Беларусі ў нядзелю нясе службу ва ўзмоцненым рэжыме ў сувязі з заклікамі правесці несанкцыянаваныя пратэсныя акцыі, паведаміла Інтэрфаксу афіцыйны прадстаўнік МУС Рэспублікі Вольга Чамаданава.
Яна пацвердзіла, што ў залежнасці ад сітуацыі, якая складваецца, магчыма дадатковае задзейнічанне спецтэхнікі.
12:52
Перакрытая вуліца Макаёнка. Як паведамляюць чытачы TUT.BY, на падыходах да БТ з чатырох бакоў абсталявалі прапускныя пункты: у кожным па 2 міліцыянеры і салдат з сабакам.

Чытачы TUT.BY заўважылі ў філармоніі шмат аўтазакаў і аўтобусаў, у якіх часта перавозяць невядомых у балаклавах і АМАП.
Зачынены KFC на Нямізе і ГЗЦ "Галерэя".