Як праходзіць «Марш гонару» у рэгіёнах (абнаўляецца)
«Марш гонару» праходзіць па ўсіх гарадах Беларусі.
У Жодзіне пачаліся затрыманні.
У Горадні затрымліваюць журналістаў. Затрыманыя Сяргей Людкевіч, Вольга Камягіна, Марына Харэвіч.
У Лідзе пачаліся затрыманні.
У Гомлі затрымалі журналістаў Алену Бычкову, Алену Германовіч і Паўла Міцкевіча. Ва ўсіх былі бэйджы журналістаў.
Так зараз выглядае Гомель. Фота: t.me/homiel_pieramien_chat
У Віцебску брутальныя затрыманні:
Кобрын таксама маршыруе:
У Горадні людзі ідуць калонай па вуліцы Савецкай.
У Берасці затрыманыя журналісты Белсату Мілана Харытонава і Алесь Ляўчук.
У Гомелі людзі збіраюцца каля цырку:
У Горадні затрыманая журналістка Hrodna.Life Алена Кавальчук. А тым часам да гарадзенцаў пад'ехалі сілавікі і пачаліся затрыманні:
У Гомелі таксама пачаліся першыя затрыманні:
У Віцебску былі затрыманні каля палацу спорту. Народ разышоўся.
У Гомелі затрыманы фотакарэспандэнт Tut.by Сяргей Камкоў.
У Горадні АМАП перакрыў уваход у гарвыканкам
Гарадзенскіх журналістаў Вольгу Камягіну і Сяргея Людкевіча адпусцілі пасля праверкі дакументаў.