У Мінску жанчын болей чым мужчын

У Мінску на 1 тысячу мужчын прыпадае 1 тысяча 186 жанчын. 

img_3674_logo_1.jpg


У Мінску пражываюць 923 тыс. 295 прадстаўнікоў мужчынскага полу і 1 млн 94 тыс. 986 жанчын, — паведаміла minsknews.by начальнік Галоўнага статыстычнага ўпраўлення горада Мінска Наталля Тарасюк.
Такія даныя, па яе словах, атрыманы пры падвядзенні першых вынікаў перапісу 2019 года.
Тарасюк таксама адзначыла, што штогод хлопчыкаў нараджаецца больш, чым дзяўчынак. Але пачынаючы з 20-гадовага ўзросту колькасная перавага паступова пераходзіць на бок жанчын.
Спачатку дысбаланс не асоба значны, адзначаюць спецыалісты. Да прыкладу, ва ўзроставай катэгорыі 30-34 гадоў на 1 000 мужчын прыходзіцца 1 057 жанчын, 40-44 года — 1 064. Больш прыкметнай гэтая тэндэнцыя становіцца ва ўзросце 60+, вынікае са статыстыкі.
Так, прадстаўніц жаночага полу 60-64 гадоў больш, чым мужчын гэтага ўзросту, амаль у 1,5 разы, а пасля 80 гадоў — практычна ў 2,9 разы.