У Беларусі адбылося рэзкае павелічэнне колькасці хворых COVID-19
Так па стане на 10 кастрычніка ў краіне за суткі выяўлена 552 новых выпадкаў захворвання.
Да гэтага, на працягу тыдня, сутачны прырост вагаўся ў межах 400. Па-ранейшаму ад каронавіруса няма канкрэтнага лячэння. Таму ў кожным выпадку прызначаецца індывідуальная тэрапія, – гаворыць лекар Дзмітрый Паўлаў:
– Прэпараты розныя. Усё залежыць ад стану пацыента, ад яго хваробнай паталогіі, і ад магчымасцяў таго месца, дзе гэтая медыцынская дапамога аказваецца. Адпаведна пацыенты лёгкай, або бессімптомнай формы – там прэпараты супрацьвірусныя адной групы, тыя, якія сярэдняй цяжкасці і цяжкія, – там зусім іншая група прэпаратаў, яна больш шырокая – там і антыбактэрыяльныя прэпараты ідуць, гэта зусім іншая катэгорыя людзей.
Па афіцыйных дадзеных, за ўвесь перыяд пандэміі ў Беларусі на COVID-19 захварэла звыш 83 тысяч чалавек з якіх 891 чалавек памёр.
racyja.com