Больш за ўсё Мінску не хапае медсясцёр, — дадзеныя гарвыканкаму
Упраўленне занятасці камітэту па працы, занятасці i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкаму апублікавала абноўлены спіс найбольш запатрабаваных на сталічным рынку працы спецыялістаў, паведамляе БелаПАН.
На 1 кастрычніка 2016 году найбольш запатрабаванымі спецыялістамі з'яўляліся:
мядсёстры (666 заяўленых вакансій),лекары-спецыялісты (400),прадаўцы (248),кухары (247),інжынеры (220),прыбіральшчыкі памяшканняў (187),спецыялісты рознай кваліфікацыі (па 176),кантралёры-касіры (170),выхавальнікі, у тым ліку дашкольнай адукацыі (156),дырэктары і бетоншчыкі (па 151),муляры (135),арматуршчыкі (125).
Агулам колькасць заяўленых вакансій на прадпрыемствах Мінска на 1 кастрычніка склала 7865.
Паводле Радыё Свабода