Брэсцкія актывісты Беларускага дзіцячага фонду правялі дабрачынную акцыю, прымеркаваную да Міжнароднага дня інваліда
Дабрачынную акцыю "Сагрэем дзіцячыя сэрцы", прымеркаваную да Міжнароднага дня інваліда, правялі 3 снежня брэсцкія актывісты Беларускага дзіцячага фонду (БДФ).
Як паведаміла БелаПАН дырэктар Брэсцкага абласнога аддзялення БДФ Зоя Троцкая, у гэты дзень яны пабывалі ў Гарадзішчанскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі ў псіхафізічным
развіцці (Баранавіцкі раён), перадалі дзецям ласункі, адзенне і сродкі асабістай гігіены на агульную суму больш як 7 млн. рублёў.
"У гэтым доме-інтэрнаце знаходзіцца 225 дзяцей-інвалідаў. І яны былі рады не толькі падарункам, але і таму, што да іх прыехалі госці", — адзначыла Троцкая.
У межах гэтай акцыі ў лістападзе валанцёры дзіцячага фонду ў брэсцкім гандлёвым цэнтры "Карона" дзяжурылі каля ўстаноўленых там скарбонак для збору ахвяраванняў і кантэйнераў, куды
людзі складалі набытыя імі падарункі для дзяцей з Гарадзішчанскага дома-інтэрната.
З 15 лістапада Брэсцкае абласное аддзяленне БДФ таксама праводзіць збор падарункаў для навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы сэрцы — хворым дзецям".
Ларыса Шыганава, БелаПАН