Брэсцкія ІП прыедуць у Мінск на марш прадпрымальнікаў
Брэсцкія індывідуальныя прадпрымальнікі збіраюцца ўзяць удзел у маршы прадпрымальнікаў, прызначаны на 14 сакавіка ў Мінску.
Фота з архіва b-g.by
Такое рашэнне было прынятае на праведзеным 2 сакавіка ў Брэсце сходзе з удзелам каля 150 ІП, якія гандлявалі прадукцыяй легпрама на рынках і ў гандлёвых цэнтрах рэгіёну.
"Нас слухаюць, але не чуюць. Застаецца толькі адно: масавы выхад прадпрымальнікаў на марш. Іншага на сённяшні дзень я не бачу", - заявіла індывідуальны прадпрымальнік сябра РГА
"Перспектыва" Алена Кустус.
Удзельнікі схода прынялі рашэнне да 14 сакавіка не выходзіць на працу.
"А калі нічога не зменіцца, трэба пераходзіць да іншых акцый пратэсту, каб дамагчыся адмены загадаў прэзідэнта №222 і 48" - выказаў меркаванне адзін з прадпрымальнікаў.
1 студзення спынілі працу 80% брэсцкіх ІП, якія гандлявалі нехарчовымі таварамі. Каля 75% па-ранейшаму працуюць.
Паводле Белапан.