Брэсцкім уладам не спадабаліся цішоткі з надпісам «Welcome to Belarus»
Welcome to Belarus – цішоткі з такой назвай і выявамі аўтазакаў не спадабаліся брэсцкім уладам.

Яны палічылі такую прадукцыю неадпаведнай рэкламай, што не спрыяе добраму ўспрыняццю іміджу краіны, – распавёў саўладальнік крамы «Князь Вітаўт» і інтэрнэт-крамы kniz.by Алег Чапараў:
– Я атрымаў заказны ліст праз пошту, у якім была афіцыйная папера. Гэты дакумент ад Брэсцкага гарвыканкама, і ён падпісаны першым намеснікам кіраўніка гарвыканкама В.В.Краўчуком. Напісана, што разглядаецца пытанне Брэсцкім гарвыканкамам па наяўнасці ў рэкламе цішотак «Welcom to Belarus», якія мы прадаем, прыкметаў неналежнай рэкламы.

Крама нацыянальнай сімволікі «Князь Вітаўт» знаходзіцца ў цэнтры Брэста – на пешаходнай вуліцы Савецкай.
Яны прадаюць цішоткі, кубкі, розныя аксесуары, упрыгожванні ды іншае.
Паводле Радыё Рацыя