Брэст. Затрыманага ў нядзелю «чалавека-ліса» чакае суд

Верагодна, што сёння адбудзецца суд над Канстанцінам Астапуком, які выйшаў на плошчу Леніна ў Брэсце ў касцюме ліса і раздаваў дзецям паветраныя балонікі.

Канстанцін Астапук у касцюме ліса. Фота Уладзіміра Вялічкіна

Канстанцін Астапук у касцюме ліса. Фота Уладзіміра Вялічкіна

Чарговая акцыя праціўнікаў будаўніцтва пад Брэстам акумулятарнага завода завяршылася 11 лістапада затрыманнем аднаго з актывістаў Канстанціна Астапука.

Ён выйшаў на плошчу Леніна, дзе сабралася больш за 130 чалавек, апрануты ў касцюм ліса, і прынёс з сабой паветраныя балонікі, якія раздаваў дзецям.

Калі Астапук збіраўся пакінуць плошчу, яго затрымалі супрацоўнікі АМАПу і даставілі ў Ленінскі РУУС.

Як паведамляюць праваабаронцы, у аддзяленні міліцыі на Астапука склалі пратакол правапарушэння па арт 23.34 КаАП і да суда змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Верагодна, што сёння адбудзецца суд над Канстанцінам Астапуком.



Праваабаронца Уладзімір Вялічкін паведамляе, што акрамя затрымання "Ліса", некалькім удзельнікам кармлення галубоў 11 лістапада супрацоўнікі міліцыі ўручылі позвы ў раённы аддзел міліцыі.

spring96.org