БРСМ заплаціць 10 млн за найлепшую патрыятычную песню

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі абвясціў конкурс на лепшую маладзёжную песню. Пра гэта распавёў лідэр арганізацыі Ігар Бузоўскі.



usio_ok.jpg

«Што сёння ў патэнцыяле ў моладзі, якая збіраецца ў таго ж вогнішча, у турыстычных паходах? Як правіла, гэта песні папулярных выканаўцаў, дыскатэчныя, — разважае Бузоўскі. — Усё гэта добра, але павінна быць і тэматыка, якая будзе акцэнтаваць такія паняцці, як патрыятызм, высокамаральныя духоўныя рэчы. Такая тэматыка сёння ў зачаткавым стане. Рэдка з'яўляюцца выканаўцы і песні, каб моладзь пачула і сказала: вось песня аб радзіме, аб моладзі».
Таму, чыя песня будзе найлепшай, выплацяць 10 млн. 
dengi.onliner.by