Будслаў 2013: план святочных мерапрыемстваў
Юбілейны фэст, прысвечаны 400-годдзю прабывання абраза Маці Божай у Будславе, адбудзецца 5–6 ліпеня. Сёлетнія ўрачыстасці пройдуць пад дэвізам «Марыя — Маці нашай веры».
Духоўная падрыхтоўка да сёлетняга юбілею распачалася яшчэ тры гады таму і праходзіла пад дэвізамі: «Марыя — выбраная дачка Бога Айца» (2010 г.), «Марыя — святыня Духа Святога» (2011 г.), «Марыя — Маці Збаўцы» (2012 г.).
Важным акцэнтам сёлетняга юбілею стане завяршэнне перэгрынацыі копіі цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай па дыяцэзіях Беларусі. У прысутнасці папскага легата ў Будславе з гэтай нагоды будзе асвечаны крыж і памятны знак. Таксама падчас урачыстасці ў Будслаў прыбудуць рэліквіі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езуc.
5 ліпеня, пятніца
- 13.00 —17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя
- 16.00 — прынясенне копіі абраза Маці Божай у Будслаў
- 17.45 — прынясенне рэліквій св. Тэрэзы з Ліз’ё (размяшчэнне на алтары)
- 18.00 — святая Імша для пілігрымаў (з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі)
- 20.30 — Марыйныя Нешпары
- 21.00 — Крыжовы шлях вакол парка
- 22.30 — Акафіст (хор Грэка-каталіцкага Касцёла)
- 23.00 — рахунак сумлення
- 23.40 — падрыхтоўка да працэсіі
- 24.00 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай, святая Імша
6 ліпеня, субота
- 02.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (праводзіць моладзь у касцёле)
- 02.00 — святая Імша паводле грэка-каталіцкага абраду (пры алтары на сцэне)
- 02.00 — моладзевая праграма ў намётавым гарадку
- 05.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі і заканчэнне адарацыі
- 06.00 — святая Імша на польскай мове (цэлебруюць айцы- бэрнардзіны ў касцёле)
- 07.30 — Ружанец (пры алтары на сцэне)
- 09.00 — святая Імша на польскай мове
- 10.45 — асвячэнне Папскім легатам крыжа і памятнага знака з нагоды 400-годдзя прабывання абраза Маці Божай у Будславе
- 11.00 — святая Імша. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Эўхарыстычная працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай і рэліквіямі св. Тэрэзы. Акт прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Пасля Імшы адбудзецца гашэнне маркі, выданай з гэтай нагоды.
У праграме магчымы змены.