Будзімір спыніў галадоўку

У панядзелак, 18 красавіка, на 20-ы дзень галадоўкі пратэсту, блогер Дзмітрый Галко (у блогасферы — Будзімір) абвясціў пра спыненне сваёй галадоўкі. Заява блогера была размешчаная на інтэрнэт-старонцы Дзмітрыя Галко ў сацыяльнай сетцы “Жывы Часопіс.

Цяпер ужо былы галадоўнік патлумачыў прычыны такога рашэння: “Просьбаў спыніць галадоўку стала так шмат, што далей ігнараваць іх проста непрыстойна. Маці Мікіты Ліхавіда прыходзіла для гэтага да мяне дадому, бацькі іншых палітвязняў напісалі калектыўную тэлеграму.

bf499a12e998d178afd964adf64a60cb.jpg

Будзімір зазначыў, што галадоўцы патрабуецца ўвага грамадскасці: “На жаль, ніякіх салідарных дзеянняў у падтрымку маіх патрабаванняў з боку як бы зацікаўленых асобаў я амаль не пабачыў. Я не кажу пра пікеты, мітынгі ці далучэнне да галадоўкі, але ж усхваляваныя і абуральныя калектыўныя лісты, напэўна, можна было б куды трэба напісаць? Да таго ж, піша блогер, на ягонае рашэнне паўплываў тэракт 11 красавіка ў мінскім метро, які змяніў інфармацыйны фон у СМІ і пакінуў галадоўку амаль незаўважнай.
Спыненне галадоўкі выклікала станоўчую рэакцыю большасці блогераў. Зараз перад Дзмітрыем Галко стаіць задача выйсці з галадоўкі, што не менш небяспечна для здароўя.
Нагадаем, Дзмітры Галко абвясціў галадоўку на знак пратэсту супраць жорсткага прысуду (тры з паловаю гады турмы) 20-гадоваму Мікіту Ліхавіду за ўдзел у акцыі 19 снежня. Дзмітры Галко патрабаваў вызваліць бязвінна асуджанага юнака з турмы. Зараз, каб прыцягнуць увагу да праблемы палітвязняў у нашай краіне, Будзімір заклікае блогераў арганізаваць масавы флэшмоб у выглядзе эстафетнай галадоўкі.