
— У нас у кватэры ГУБАЗіК. Як добра, што дзеці ў садзе, — напісала Таццяна Бойка.
Пазней дадала: «
Мужа забралі. Кватэра перавернутая. Буду займацца ўборкай. Страху няма. Лютасць. Жыве Беларусь», — напісала Таццяна.Яшчэ пазней яна напісала: «Г
арлапаняць, што мы здраднікі Радзімы».Дзмітрый Бойка працаваў на тэлеканале «Беларусь 5» адказным за выпускі ў эфірным аддзеле на працягу апошніх сямі гадоў.
У верасні з-за сваёй грамадзянскай пазіцыі ён звольніўся з
Белтэлерадыёкампаніі.
Яго жонка Таццяна, журналістка, рэжысёр, драматург і
сцэнарыст тэлепраектаў звольнілася раней.
Мяркуючы па пастах у сацсетках, муж і жонка актыўна
адстойвалі сваю грамадзянскую пазіцыю.
Паводле «Салідарнасці».