Былога ідэолага БелТА асудзілі да пяці гадоў калоніі за «злівы» тэлеграм-каналам
У судзе Савецкага раёна Мінска яшчэ 10 студзеня да пяці гадоў калоніі за перавышэнне службовых паўнамоцтваў (ч. 2 арт. 426 Крымінальнага кодэкса) асудзілі нядаўняга намесніка генеральнага дырэктара БелТА па ідэалагічнай працы Сяргея Адзярыху. Прысуд вынес суддзя Аляксандр Волк, паведамляюць праваабаронцы.
![photo_2022_04_19_10_25_35.jpg photo_2022_04_19_10_25_35.jpg](/img/v1/images/photo_2022_04_19_10_25_35.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Роўна два гады таму ў гэты дзень былога чыноўніка асабіста
ўзнагароджваў Лукашэнка за «высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўнёсак у
развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі». Цяпер Адзярыха асуджаны за
перадачу прадстаўніку «Н@У» і ТГ-каналу
«Н@к і М@йк» службовай інфармацыі, якая знаходзілася ў ягоным распараджэнні.
Матыў — нібыта «пазбяганне люстрацыі пасля змены ўлады».