Былога супрацоўніка СБУ дапытаюць па справе Шарамета
Былога супрацоўніка Службы бяспекі, які фігуруе ў расследаванні журналістаў па справе аб забойстве Паўла Шарамета, Ігара Усціменку выклікалі на допыт на 15 мая.
“Мяне праінфармавалі, што на панядзелак спадар Усціменка выкліканы на допыт і будзе дапытаны. Тое, што можна будзе ведаць СМІ, вы будзеце пра гэта ведаць”, — сказаў ён. Кіраўнік украінскай дзяржавы таксама адзначыў, што не задаволены тым, што забойца Шарамета да гэтага часу не панёс пакарання.
Парашэнка падзякаваў журналістам, якія правялі сваё расследаванне. І адзначыў, што ўсе матэрыялы, якія ёсць у распараджэнні журналістаў і экспертаў, далучаны да справы.
Як вядома, напярэдадні журналісты “Слідство.Інфо” апублікавалі першую частку расследавання, дакументальны фільм “Забойства Паўла”, у якім выклалі раней невядомыя факты пра забойства Шарамета. У прыватнасці, яны ўстанавілі, што пад домам, дзе жыў Шарамет, у ноч, калі пад машыну журналіста заклалі выбухоўку, знаходзіліся падазроныя чырвоны “Мерседэс” і шэрая “Шкода”, кіроўцу апошняй удалося адшукаць.
Ігар Усціменка, як распавялі крыніцы ў Службе бяспекі Украіны, у 2014 годзе працаваў у СБУ. Пасля выхаду стужкі ў эфір у СБУ заявілі, што Ігар Усціменка быў звольнены ў красавіку 2014 года.
Чытайце таксама:
За што забілі Паўла Шарамета?
Адзін з удзельнікаў журналісцкага расследавання Дзмітрый Гнап распавёў, што, мяркуючы па рэакцыі сведак, з якімі размаўляла “Слідство. Інфо”, следчыя з імі не гаварылі. 11 мая Міністэрства ўнутраных спраў выклікала на допыт аўтараў фільма-расследавання „Забойства Паўла” і Ігара Усціменку па справе аб забойстве журналіста Паўла Шарамета.