Чаканні ад 2014 году: каб не ўводзілі падатак на машыны, каб заробак быў большы

Напярэдадні Новага году шмат людзей спадзяецца на тое, што наступны год будзе лепшым. Чакаюць зменаў да лепшага як у сям’і, так і ў дзяржаве.



chakannijpg.jpg

Мінакі Глыбокага выказаліся, чаго яны чакаюць ад дзяржавы ў наступным годзе.

— Каб не ўводзілі падатак на машыны каб прыбралі падатак па беспрацоўю.

Каб заробак быў большы.Нікога ён не задавальняе.

— Пра пенсіянераў трэба згадаць, бо з кожным месяцам ўсё цяжэй жыць . Кошты ж не меншацца, Значыць, пенсю трэба дадаць.

У асноўным людзі выказваліся за павышэнне заробкаў, пенсій, “замарожванне” коштаў на жыццёва неабходныя рэчы. Таксама шмат каго турбуе спакой і бяспека ў дзяржаве.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае