Ці будуць беларусы плаціць новы падатак на грыбы і ягады?
У новай рэдакцыі Падатковага кодэкса з'явілася норма, згодна з якой даходы фізічных асобаў «ад продажу раслінаводчай і жывёлагадоўчай прадукцыі са свайго ўчастка, грыбоў, ягад, лекавых раслін, арэхаў» могуць абкладацца падаходным падаткам.
Заплаціць давядзецца, калі падатковая праверыць вашыя даходы і выдаткі і высветліць, што даходы (за год) перавысілі 200 базавых велічынь (6400 рублёў), і вы выкарыстоўвалі іх, каб набыць маёмасць.
На суму даходу, якая перавышае 6400 рублёў, будзе даналічаны
падатак — 10%.
Нядаўна пытанне пра гэты новы падатак задалі Лукашэнку. «Гэта дзікасць, дурнота поўная, — адрэагаваў ён. — Людзі могуць спакойна,
не турбуючыся пра якія-небудзь падаткі, збіраць грыбы, ягады і іншыя
дзікаросы».
Але выявілася, што хоць і дзікасць, і дурнота, але таксама і
новая норма ў беларускім заканадаўстве пры Лукашэнку. Механізм збору гэтага
падатку ўведзены і сёння дзейнічае. У Міністэрстве па падатках і зборах няма
інфармацыі, што яго адменяць. Пра гэта распавяла намесніца міністра Эла
Сяліцкая, на прамую лінію да якой датэлефанавалася чытачка сайта «Л*стэрка».
«У гэтай сітуацыі [калі на грошы з продажу грыбоў і
ягад будзе набыты аўтамабіль], вы проста дасце тлумачэнне, якім
чынам гэтую крыніцу даходаў атрымалі. Не давядзецца вам плаціць, — сказала
намеснік міністра. Але тут жа дадала. — А давядзецца плаціць, калі падатковым
органам будзе выяўлена, што выдаткі, якія вы панеслі, перавышаюць даходы, якія
вы атрымалі. Тады на розніцу налічаць падаходны падатак».
Паводле «Е*рарадыё».