Ці будзе Беларусь нападаць на Украіну? Чаму тэхніка сыходзіць з Беларусі, а не наадварот?
Беларускі аналітык скептычна ацаніў пагрозу ўварвання ва Украіну з поўначы — з тэрыторыі Беларусі. Вадзім Мажэйка падкрэслівае: тое, што з Беларусі ідуць тэхніка і боепрыпасы, сведчыць, што нападу не будзе.
Расійска-беларускія пагрозы напасці на Украіну з
поўначы могуць быць фальшывымі. Пра гэта сведчыць той факт, што Расія
экспартуе, а не імпартуе вайсковую тэхніку з Беларусі. Пра гэта украінскаму ТСН.ua
заявіў аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Вадзім Мажэйка.
Аналітык звярнуў увагу на тое, што цяпер няма магчымасці аб'ектыўна праверыць колькасць расійскіх войскаў у Беларусі, таму што проста няма незалежных крыніц інфармацыі.
«З аднаго боку, у нас ёсць заява Мінабароны Беларусі наконт прыбыцця 9 тысяч расійскіх вайскоўцаў і тэхнікі. І ёсць паведамленне ўкраінскай выведкі, што прыбыло толькі каля 3 тысяч вайскоўцаў. А вайсковая і боепрыпасы ідуць не з Расіі — у Беларусь, а наадварот», — адзначае эксперт.
Мажэйка падкрэслівае: тое, што з Беларусі ідуць тэхніка і боепрыпасы, могуць сведчыць пра тое, што нападу не будзе.
«Пакуль усё сведчыць аб тым, што рэжым Лукашэнкі нагнятае сітуацыю на беларуска-ўкраінскай мяжы. Мэты зразумелыя — адцягнуць украінскія войскі ў напрамку Беларусі. Падобна на тое, што Украіна больш не «вядзе» такіх правакацый», — кажа эксперт Беларускага інстытута.
Ён адзначыў, што ўкраінскай выведцы вельмі дапамагаюць маніторынгавыя групы, такія як «Беларускі г*юн». Мажэйка падкрэсліў, што простыя беларусы атрымліваюць рэальныя турэмныя тэрміны за тое, што перадаюць гэтым групоўкам фота і відэа, на якіх зафіксавана перамяшчэнне расійскай тэхнікі, але працягваюць гэта рабіць.