Ці пабудуюць у Гомелі другую прыбіральню-маўзалей?

Яшчэ адна падземная грамадская прыбіральня можа з'явіцца ў гомельскім парку.

1af1109e_c6ae_4552_a1c1_113d6ef2240e_w1023_r1_s_logo_1.jpg

Значная частка гарадскога парку ў Гомелі на дадзены момант адгароджана будаўнічым плотам. Грамадскі актывіст, кіраўнік урбанічтычнай ініцыятывы «Smart Homel» Яўген Меркіс лічыць, што ў сувязі з блізкасцю зімы будаўніцтва ў бліжэйшы час разгортвацца не будзе, але нагадвае, што ў тэндэрных дакументах прысутнічала ўзгадка аб "прыбіральняХ". Першая падземная прыбіральня будзе перададзеная на баланс палацава-паркавага ансамблю.


«Трэба нагадаць, што падземныя прыбіральні вырашылі рабіць таму, што ўся набярэжная цяпер мае крыху іншы ахоўны статус, чым раней, і змяняць яе цалкам немагчыма. Але мне здаецца, што гэтыя фармальнасці можна было неяк улагодзіць і збудаваць больш бюджэтны варыянт публічнай прыбіральні», — упэўнены Яўген Меркіс.
Чытайце таксама: Гомельская прыбіральня за паўтара мільёна рублёў закрылася пасля візіту Лукашэнкі

Жыхары Гомеля лічуць выдаткі на пабудову грамадскай прыбіральні несувымернымі і перакананыя, што такіх укладанняў больш вартыя аб'екты архітэктуры ці інфраструктуры, якія ў заняпадзе.
gomel.today