Гомельская прыбіральня за паўтара мільёна рублёў закрылася пасля візіту Лукашэнкі
Грамадская прыбіральня ў гомельскім парку, кошт якой не меншы за паўтара мільёнаў рублёў, не працуе, паведамляе «Радыё Свабода».
«Маўзалей» — так ахрысцілі мясцовыя людзі прыбіральню — працаваў у тэставым рэжыме з 25 кастрычніка, у час Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны з удзелам Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі.
Ні кошт наведвання «маўзалею», ні канчатковы кошт будаўніцтва пакуль не называюцца. Гомельскае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва абяцае назваць лічбу пасля падлікаў і перадачы прыбіральні на баланс парку. Паводле тэндэру, прыбіральня ацэньвалася больш як у 1,5 мільёна рублёў.
Аб’ект павінен быў здадзены ў снежні 2018-га. Але будаўнікі справіліся раней, і 25 кастрычніка прыбіральня прыняла першых наведнікаў — прычым бясплатна.
У адміністрацыі палацава-паркавага ансамблю зазначылі, што прыбіральня не працуе, бо пакуль не прынятая на баланс. Таму невядомы і кошт яе наведвання.
Работы замаўляла ўпраўленне капітальнага будаўніцтва. Там адказалі, што цяпер афармляюцца неабходныя паперы, у прыватнасці, акт уводу абʼекту. Афармленне дакументаў патрабуе пэўнага часу — да двух месяцаў.
Неафіцыйна ва ўпраўленні кажуць, што прыбіральня будавалася ва аўральным рэжыме, таму засталіся невялікія недапрацоўкі. Будаўнікі іх ліквідуюць.