Ці выйдзе Алесь Круткін на волю?
Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Алесь Круткін знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Віцебску. «Не выключана, што пасля судоў наш таварыш працягне адбываць пакаранне, – распавёў сайту palitviazni.info паплечнік Алеся Андрэй Войніч.
Нагадаем, 28 студзеня Алесь Круткін быў асуджаны на 15 сутак Полацкім раённым судом. Яго пакаралі за ўдзел у мірных акцыях у абарону незалежнасці краіны, якія праходзілі ў Мінску ў снежні 2019 году.
Суд прайшоў у закрытым рэжыме, інфармацыя пра яго стала вядомая толькі пасля таго, як актывіста даставілі ў Полацкі ізалятар часовага ўтрыманьня.
Алесь Круткін з 28 студзеня знаходзіўся ў Полацкім ізалятары часовага ўтрымання, але 6 лютага яго перавезлі ў Віцебск.
12 лютага актывіст павінен выйсці на волю, але ў гэты ж дзень яго чакаюць два суды.
“Алесь пакуль знаходзіцца ў ізалятары, але сёння яго разам з яшчэ адной актывісткай “Еўрапейскай Беларусі” Наталляй Спірыдонавай чакаюць у Віцебску яшчэ два суды – за расклейванне ў горадзе ўлётак, — кажа Андрэй Войніч. — Першы суд – у 15.30, другі – у 17.00.
Мы не выключаем, што Алесю Круткіну могуць выпісаць яшчэ 30 сутак адміністрацыйнага арышта і пакінуць у ізалятары альбо перавезці яго ў Полацкі ІЧУ, дзе ён нядаўна адбываў пакаранне.
Але магчыма таксама, што “суткі” Алесю дадуць, але пакінуць іх на будучыню, каб ізаляваць актывіста ў патрэбны момант”.
palitviazni.info